Когда человек перестает что-либо понимать - он на верном пути
ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЬЦЕЙ...
.
Трэба дома бываць часьцей
Трэба дома бываць ня госьцем
Каб душою ты стаў чысьцей
І ня страціў сьвятое штосьці
.
Помніць свой на іржышчы цень
Не забыць, як завуць суседа
Помніць, як сустракае дзень
За сяброўскім сталом бяседа
.
Не забыць як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
І адкуль на стале тваім
Бохан сьвежага хлеба пахучы
.
Трэба дома бываць часьцей
Трэба дома бываць ня госьцем
Каб душою не ачарсьцьвець
І ня страціць сьвятое штосьці.
Рыгор Барадулін
.
Трэба дома бываць часьцей
Трэба дома бываць ня госьцем
Каб душою ты стаў чысьцей
І ня страціў сьвятое штосьці
.
Помніць свой на іржышчы цень
Не забыць, як завуць суседа
Помніць, як сустракае дзень
За сяброўскім сталом бяседа
.
Не забыць як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
І адкуль на стале тваім
Бохан сьвежага хлеба пахучы
.
Трэба дома бываць часьцей
Трэба дома бываць ня госьцем
Каб душою не ачарсьцьвець
І ня страціць сьвятое штосьці.
Рыгор Барадулін